Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пазбаўленні воінскіх і спецыяльных званняў за дэскрэдытуючыя ўчынкі. Сярод тых, каго пазбавілі званняў, ёсць сілавікі з нашага рэгіёна. Расказваем пра іх.

Яўген Траян адслужыў у органах пагранічнай службы больш за восем год. Апошнія тры з паловай правёў у Смаргоні. Вайсковец знаходзіўся ў выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах-2020, не згадзіўся з іх вынікамі і звольніўся са службы.

Чытайце яшчэ: Я стаў «прадажным бчб-шнікам, польскім шпіёнам і ворагам народу». У Смаргоні звольнілі вайскоўца, які быў назіральнікам на выбарах

Вайсковец сыходзіў у званні старэйшага лейтэнанта.

Аляксандр Кучынскі працаваў участковым у Мядзельскім РАУС. У жніўні 2020 года ён напісаў верш, які апублікаваў у сацыяльных сетках. Праз некалькі месяцаў яго звольнілі «за шкоду іміджу і аўтарытэту органаў унутраных спраў». Аляксандр Кучынскі пазбаўлены звання лейтэнанта міліцыі.

Таксама звання падпалкоўніка КДБ пазбаўлены Валер Костка, які працаваў у Маладзечанскім гарвыканкаме з Генадзем Карпенкам.

Чытайце яшчэ: Сярод пазбаўленых званняў сілавікоў – былы жыхар Маладзечна, паплечнік Генадзя Карпенкі