9 мая 2020 года ў Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Менавіта столькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жыве на тэрыторыі ахопу нашага выдання. За год колькасць зменшылася на 32 чалавекі.

Летась у сямі раёнах Павілля жыло 110 ветэранаў, у 2019 годзе – 150, а ў 2018 – 180.

Маладзечна

У Маладзечанскім раёне жыве 26 ветэранаў, сярод іх 16 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Вілейка

Паводле сайта Вілейскага райвыканкама, у раёне 21 удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Смаргонь

У Смаргонскім раёне жыве 11 ветэранаў, сярод іх 4 удзельнікі баявых дзеянняў.

Мядзел

На Мядзельшчыне жыве 9 ветэранаў, сярод іх 8 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Валожын

У Валожынскім раёне жыве 6 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Ашмяны

На Ашмяншчыне 4 ветэраны, сярод іх 2 удзельніка баявых дзеянняў, 1 партызан.

Астравец

У Астравецкім раёне застаўся 1 ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Падчас вайны яна працавала медсястрой.