У Заброддзі 9 мая 2017 года. Фота Аксаны Ярашонак.

Аднаразовых выплат ветэранам да 9 Мая ў гэтым годзе ў Беларусі не будзе. Гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзілі на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да свята, піша tut.by.

– Выплат, прымеркаваных да 9 Мая, у гэтым годзе не прадугледжана, – паведаміла ў адказ на пытанні журналістаў прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Нагадаем, у папярэднія два гады адначасовыя матэрыяльныя выплаты для ветэранаў былі прадугледжаныя. Аднак гэта былі юбілейныя гады. У 2018-м, да прыкладу, такіх выплат не было.

Нагадаем, ветэраны ВАВ у Беларусі атрымліваюць павышэння, надбаўкі і даплаты да пенсій.

• Текст доступен на языке: Русский