Фота delo.ua.

Ад 7 па 12 мая на Маладзечаншчыне правядуць акцыю «Цвярозы кіроўца».

У ходзе мерапрыемства створаць рэйдавыя групы з супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Міліцыя будзе працаваць бліжэй да месцаў размяшчэння аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, АЗС), асабліва вечарам і ноччу. А таксама бліжэй да нерэгулюемых пешаходных пераходаў.

На Маладзечаншчыне ад пачатку года затрыманыя 68 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення. За мінулы перыяд 2021 года тут зарэгістравана 19 ДТЗ, у якіх два чалавекі загінулі, 21 атрымалі цялесныя пашкоджанні. Адно ДТЗ адбылося па віне кіроўцы ў стане алкагольнага ап’янення.

ДАІ нагадвае! Па закону кожны кіроўца абавязаны ведаць: кіраванне асобай, якая у стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра цягне штраф сто базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

Кіраванне асобай у стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных

рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад прыгоды ва ўстаноўленым парадку праверкi на вызначэнне алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягнуць накладанне штрафу – дзвесце базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Перадача кіравання асобе ў вышэй названым стане  цягне штраф у памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

Згодна з артыкулам 18.20 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ,за парушэнні Правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, раварыстам, кіроўцам гужавога транспарта, або асобамі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, але не кіруе машынай, цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Парушэнне Правілаў дарожнага руху асобамі, названымі ў частцы 1 гэтага артыкула, учыненае ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, і адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi на вызначэнне алкагольнага ап’янення або стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, – цягнуць штраф ад трох да пяці базавых велічынь.

Пры руху ў цёмны час сутак і (або) недастатковай бачнасці дарогі незалежна ад яе асветленасці на ровары павінны быць уключаны фары і (або ліхтары): белага колеру – спераду, чырвонага – ззаду, аранжавага з кожнага боку цягнуць штраф у памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.