Палата прадстаўнікоў падтрымала змяненні ў Крымінальны кодэкс, паведаміла БелТА.

Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

Расказваем, што будзе ў абноўленым Крымінальным кодэксе.

З Крымінальнага кодэкса выключаць шэрац артыкулаў і складаў злачынстваў, якія носяць фармальны характар: яны могуць прадугледжваць адміністрацыйную адказнасць. Таксама зменяцца правілы заліку тэрміна ўтрымання пад вартай пры прызначэнні крымінальнага пакарання, прадастаўлення магчымасці прымянення адтэрміноўкі і растэрміноўкі выплаты штрафу. Канкрэтныя артыкулы не называліся.

У праекце кодэкса ёсць уведзеная крымінальная адказнасць за наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна. Пакаранне па гэтым артыкуле будзе тычыцца такіх жа дзеянняў у дачыненні да блізкіх асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку.

Прадугледжаная крымінальная адказнасць за распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, якое не зарэгістранае ў якасці сеткавага выдання, інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.

Крымінальная адказнасць у кодэксе прадугледжаная за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Будуць караць і за невыкананне рашэння аб прызнанні арганізацыі экстрэмісцкай і аб прыпыненні яе дзейнасці.

Панясуць адказнасць людзі, якія неаднаразова парушылі заканадаўства аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў: прыцягнуць асобаў, якія на працягу аднаго года пасля накладання двух адміністрацыйных спагнанняў за такія дзейнні зноў парушылі парадак арганізацыі альбо правядзення мерапрыемстваў.

Людзі, якіх двойчы зловяць на кіраванні транспартным сродкам без права кіравання гэтым сродкам, таксама чакае крымінальная адказнасць. Зробяць больш жорсткім пакаранне па падатковым махлярстве.

Праект закона прапануе ўзмацніць крымінальную адказнасць за паклёп, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Тое самае датычыцца да наўмыснага несанкцыянаванага капіравання, перахопу камп’ютарнай інфармацыі альбо іншае неправамернай завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, што пацягнула істотную шкоду.

Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку; гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх, — па гэтых артыкулах па праекту закона чакаецца больш жорсткае пакаранне, чым было ў папярэдняй рэдакцыі Крымінальнага кодэкса.

Узмацняецца крымінальная адказнасць за гвалт альбо пагрозу гвалту, знішчэння або пашкоджання маёмасці ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці блізкіх гэтай асобы, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку. Тое самае тычыцца адказнасці за гвалт у дачыненні да суддзі, народнага засядацеля або іх блізкіх, і за абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Крымінальная адказнасць прадугледжаная за публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення незаконных сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыі або пікетавання альбо ўцягвання асоб ва ўдзел у такіх мерапрыемствах, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ці шкоды ў буйным памеры.

Будуць караць за здзек над дзяржаўнымі сімваламі, дыскрэдытацыю Беларусі, наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый, ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў буным памеры.