Генадзь Кучко. Скрын з відэа ctv.by.

Сёння ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды і дыпломы аб прысваенні ганаровых званняў, паведамляе president.gov.by. Сярод узнагароджаных быў прадстаўнік Вілейскага раёна.

Дыплом аб прысваенні звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» атрымаў дырэктар сельгаспрадпрыемства «Нарачанскія зоры», што на Вілейшчыне, Генадзь Кучко.

Нагадаем, што ад вясны 2009 да восені 2010 года Генадзь Кучко ўзначальваў Маладзечанскі райвыканкам.

• Текст доступен на языке: Русский