Той самы металалом.

Работнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Мядзельскага РАУС 6 мая падчас рэйда затрымалі трох кіроўцаў, якія перавозілі лом чорнага металу агульнай вагой больш за пяць тон, паведамляюць ва УУС Мінаблвыканкама.

Затрыманыя жыхары Вілейкі не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Устанавілі, што лом янызбіралі, каб здаць і атрымаць даход.

Міліцыянеры склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па частцы 2 артыкула 13.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя прадугледжвае штраф да 290 рублёў з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.

• Текст доступен на языке: Русский