Пасля пажару ў радашкавічах ад драўлянай пабудовы практычна нічога не засталося. Фота ГРАНС Маладзечна.

4 і 5 мая здарыліся пажары ў Радашкавічах і Маладзечне, паведамляюць у Маладзечанскім ГРАНС.

4 мая ў 1.12 ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю пажару ў Радашкавічах па вуліцы Заслаўскай. Пажар знішчыў цалкам драўляную гаспадарчую пабудову.

Будынак на Вялікім Гасцінцы пасля пажару. Фота ГРАНС Маладзечна.

5 мая ў 14.25 спецялісты накіраваліся на другі пажар. Ён здарыўся ў Маладзечне на Вялікім Гасцінцы. Пажар здарыўся ў аднапавярховым цагляным будынку. У выніку закураная столь, пашкоджаныя сцены, маёмасць.

Прычыны пажараў высвятляюцца. У абодвух выпадках падазраюць падпалы.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Дарэчы, за апошні месяц гэта не першыя пажары на Маладзечаншчыне, прычынай якіх разглядаюць падпал.

На Маладзечаншчыне адбыліся чатыры пажары за выхадныя. Магчыма, што ўсе – падпалы.

• Текст доступен на языке: Русский