Фота vk.com/fcsmorgon_news.

ФК «Смаргонь» правядзе восьмы тур чэмпіянату вышэйшай лігі супраць гродзенскага «Нёмана».

Смаргонскія футбалісты згуляюць супраць гродзенцаў на сваім полі. Матч адбудзецца 7 мая ў 18:00.

Пасля сямі тураў ФК «Смаргонь» займае 14-е месца. У каманды адна перамога, адна нічыя і пяць паражэнняў. Гродзенцы знаходзяцца на апошнім радку турнірнай табліцы вышэйшай лігі (3 нічыі і 5 паражэнняў).