Суд Смаргонскага раёна.

15 красавіка суд Смаргонскага раёна разгледзеў грамадзянскую справу па позве працаўніка ў дачыненні да таварыста з абмежаванай адказнасцю аб аднаўленні на працы, спагнанні сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і грашоваай кампенсацыі маральнай шкоды. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога суда.

10 жніўня 2020 года мужчыну ўзялі на працу мантажніка ў арганізацыю. З ім заключылі кантракт на адзін год з папярэднім выпрабаваннем на два месяцы. 18 лютага 2021 года мужчыну звольнілі па ініцыятыве наймальніка за сістэматычнае невыкананне без уважлівых прычын сваіх абавязкаў.

Падставай для звальнення сталі два загады аб абвяшчэнні вымоў ад наймальніка ад 2 і 4 лютага.

Пазоўнік палічыў звальненне незаконным. Ён не адмаўляў, што 26 студзеня спазніўся на працу на 10 хвілін, — за гэта яму першую вымову. Мужчына спазніўся на працу па ўважлівай прычыне: яго спыніў супрацоўнік ДАІ Смаргонскага РАУС, пра гэта было вядома наймальніку. Другую вымову мужчына атрымаў за тое, што выйшаў з працы за чатыры хвіліны да заканчэння працоўнага дня. Аб гэтым сцвярджалі галоўны інжынер, інжынер, кантралёр КПП. Насамрэч мужчына сышоў з працы ў 17:01.

Пазоўнік адзначаў, што незаконным звальненнем яму нанеслі маральную шкоду.

Прадстаўнік адказчыка позву не прызнаў. Пракурор падтрымаў ухваленне позвы. Суд пастанавіў аднавіць мужчыну на працы, спагнаць з арганізацыі сярэдні заробак за час вымушанага прагула ў памеры 4072,88 рублёў, грашовую кампенсацыю ў памеры 450 рублёў, у пакрыццё судовых выдаткаў 750 рублёў. З арганізацыі спагналі дзяржаўную пошліну ў памеры 290,64 рублёў.

Рашэнне ў частцы аднаўлення работніка на працы, спагнанні на яго карысць заробку за адзін месяц у памеры 1 450 рублёў падлягае неадкладнаму выкананню.

Рашэнне не абскарджвалася і набыла законную моц.