ФК «Маладзечна» згуляў першы матч у футбольным сезоне. Гульня з чэрвеньскім «Коласам» адбылася ў рамках Кубка Беларусі.

У першым тайме маладзечанца адзначыліся двойчы. На 37-й хвіліне ў варатарскай зоне дабіў мяч у вароты Булынёнак, а на 44-й галавой забіў Вінцукоўскі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

Пасля перапынку на замену Чабрыцкага выйшаў Лотыш. Лотыш адзначыўся ў сустрэчы ўжо праз дзесяць хвілін: а 55-й ён забіў гол.

Праз 15 хвілін пасля пачатку другога тайма трэнер «Маладзечна» Сяргей Дараховіч правёў яшчэ чатыры замены гульцоў. З поля сышлі Булынёнак, Мятліцкі, Сарамаха, Фядотаў. Замест іх выйшлі Гулецкі, Тарчыла, Шумілаў і Бурак.

Замены апраўдалі сябе, бо на 63-й хвіліне Сяргей Тарчыла забіў чацвёрты гол у вароты саперніка. На апошняй хвіліне сустрэчы пяты гол забіў Шумілаў, які таксама выйшаў на замену.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

«Маладзечна» 5:0 «Колас»

Наступны матч маладзечанцы правядуць 15 мая на выязным матчы супраць «Адзінства».