Фота Настассі УТКІНАЙ.

Паводле маніторынгу Media IQ «Рэгіянальная газета» ўвайшла ў тройку лепшых сярод рэгіянальных СМІ Беларусі па журналісцкіх стандартах у сакавіку.

Media IQ тры разы ў месяц маніторыць дзесяць рэгіянальных онлайн-выданняў: «Вячэрні Бабруйск», «Моцныя навіны», «Вячэрні Брэст», Intex-press, «Рэгіянальная газета», «Медыя-Палессе», Hrodna.life,«Віцебскія весткі»,«Магілёўскія ведамасці» і «Інфа-Кур’ер».

Кожны будні дзень у кожнага медыя манітораць па тры грамадска значныя навіны. Манітораць такія паказчыкі як дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі і фіксуюць прапаганду і маніпуляцыі ў  навінах.

Сёлета ў сакавіку «Рэгіянальная газета» з агульным балам 4,84 увайшла з тройку лепшых, саступіўшы гродзенскаму парталу Hrodna.life (4,98) і баранавіцкаму Intex-press (4.89).

 

• Текст доступен на языке: Русский