9 мая ў Вілейцы зладзілі мітынг і масавыя гулянні, прысвечаныя Дню Перамогі.

Пачалі каля райвыканкама. Пасля святочная калона ў суправаджэнні духавога аркестра па вуліцы 17 Верасня рушыла да плошчы Свабоды. Тут, ля помніка загінулым, зладзілі мітынг.

Са словамі падзякі ветэранам і віншаваннямі выступілі прадстаўнікі райвыканкама, Савета ветэранаў, ваеннага камісарыята, амбасады Азербайджана.

У выкананні мясцовых артыстаў гучалі тэматычныя песні.

Свята працягнулася ў гарадскім парку. Тут традыцыйна былі шашлыкі, поп-корн і вата, працавалі выставы і гандлёвыя рады.

Была і канцэртная пляцоўка. Тут гучалі песні ваенных гадоў, а яшчэ Віктар Цой.

Фота аўтара.