Фота даслалі чытачы.

На месцы працуюць пажарныя брыгады з Куранца, Людвінова, Вілейкі, Мядзела, Астравеччыны, Докшыцаў, Мінскі штаб рэагавання.

Як расказалі «Рэгіянальнай газеце» мясцовыя жыхары, унутры з маёмасці засталіся толькі лаўкі. Агулам там сабралася каля 300 чалавек, якія дапамагаюць ратаваць маёмасць.

Сярод іншага паспелі вынесці абраз Маці Божай Будслаўскай і старадаўні алтар.

Як паведамляе catholic.by, каля 10 гадзін абрынуўся дах над цэнтральнай навай будслаўскага касцёла цалкам знішчаны агнём і абрынуўся. Працягвае гарэць дах над бакавымі навамі. Усярэдзіне вялікае задымленне, абрынуўся адзін з жырандоляў.

Мясцовыя жыхары ўдакладняюць, што ў Будславе перабоі з сувяззю.

МНС удакладняе, што пажар у Будславе лакалізавалі ў 11:24. Ліквідавалі пажар у 15:21.

Каля 11-й гадзіны пажар у Будслаўскім касцёле патушылі. Нацыянальны санктуарый гарэў ад раніцы, паведамленне МНС паступіла ў 7:47.

У Будславе гарыць касцёл