Фота даслалі чытачы РГ.

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Па дадзеных следства, раніцай 11 мая паступіла паведамленне аб узгаранні касцёла ў Будславе Мядзельскага раёна. Задымленне даху заўважыла мясцовая жыхарка, якая паведаміла пра гэта служыцелю храма.

Следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Працу на месцы здарэння каардынуе намеснік начальніка УСК па Мінскай вобласці Аляксандр Зямніцкі.

Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце распачаў крымінальную справа па частцы 2 артыкула 304 «Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, якая прычыніла шкоду ў буйным памеры» Крымінальнага кодэкса. Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.

Будслаўскі касцёл гарыць тры гадзіны