9 мая ў Маладзечне затрымалі двух мужчын за тое, што яны ездзілі ў машыне па вуліцы Вялікі Гасцінец з бел-чырвона-белым сцягам. Аб гэтым паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманых завуць Павел Кучко і Аляксандр Лях. Абодвух затрымалі каля дома. Па словах сведках, перадае «Вясна», мужчыны былі збітыя.

Відавочца Арцём расказаў «Рэгіянальнай газеце», што бачыў аўтамабіль, на якім ехалі Кучко і Лях. Але яны ўжо не трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Па словах Арцёма, адразу за машынай мужчын ехала міліцэйскае аўто.

— Яны ехалі па Будаўнікоў у бок Скарыны. Адразу за ім ехала газэлька. У ёй былі людзі ў чорным. Не памятаю, ці ў балаклавах, але твары былі закрытыя. І вось, што цікава, трымалі чырвона-зялёны сцяг.

Мужчын асудзілі 10 мая ў судзе Маладзечанскага раёна на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.