Ілюстрацыйнае фота bagnet.ru

Жыхар Ашмянскага раёна незаконна пазбавіў волі сваю былую жонку, паведамляе аддзел інфармацыі УУС Гродненскага аблвыканкама.

Аддзел інфармацыі Упраўлення ўнутраных спраў Гродненскага аблвыканкама паведаміла, што ноччу 35-гадовы жыхар Ашмянскага раёна дачакаўся на вуліцы сваю былую жонку. Размовы не выйшла, таму мужчына сілай запхуў жанчыну ў аўтамабіль, вывез на некалькі дзясяткаў кіламетраў у суседнюю вёску.

Жанчына не атрымала цялесных пашкоджанняў. Пацярпелая звярнулася за дапамогай ў міліцыю, дзеянні падазраванага ацэньваюць з прававога пункту гледжання.

Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзежы і хуліганства.