Фота Настассі УТКІНАЙ.

ДТЗ адбылося 10 мая каля 17.30 на 85-м км аўтадарогі Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач каля вёскі Даманава Вілейскага раёна, паведамляе Белта.

45-гадовы жыхар Вілейкі на «Рэно Меган» перастрайваўся на крайнюю правую паласу. Ён не саступіў дарогу машыне «Опель Вектра», якім кіраваў 31-гадовагамаладзечанец. У выніку кіроўца «Опеля» змяніў кірунак руху, з’ехаў на ўзбочыну. Пасля выехаў за межы праезнай часткі, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

Кіроўца «Опеля» і трое яго пасажыраў 39, 33 і 23 гадоў, жыхары Маладзечна, з траўмамі шпіталізаваныя.

• Текст доступен на языке: Русский