Фота Юліі Ярашонак.

Як паведамляе сайт pogoda.by сёння ў гарадах рэгіёна будзе +20, сонечна і без ападкаў. А вось заўтра надвор’е пачне псавацца.

У чацвер, 13 мая, абяцаюць увесь дзень дождж. Ноччу +7..+9, удень – да 11 цяпла. Удзень таксама чакаецца паўднёва-ўсходні парывісты вецер.

У пятніцу чакаем зноў дажджы. Магчымая навальніца. Ноччу – +7..+9. Днём цяплей: да +19 і парывісты вецер.

Дажджы працягнуцца і ў суботу. Ноччу да +12, днём – да +18.

У нядзелю дажджы сціхнуць. Абяцаюць толькі ноччу. Тэмпература ўдзень – да +20, ноччу – да +12.

У панядзелак, аўторак дажджы працягнуцца. Праўда, пачне яшчэ больш цяплець. Так, у панядзелак чакаецца да +23.

• Текст доступен на языке: Русский