Ілюстрацыйная выява. Фота avatarko.ru.

Па ініцыятыве пракуратуры Смаргонскага раёна інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Смаргонь ЧАТ» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе «Светлы шлях».

7 мая суд Смаргонскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі. Заяву ў суд даслана пракуратурай Смаргонскага раёна.

Вызначана, што інфармацыйная прадукцыя ў тэлеграм-канале «Смаргонь ЧАТ» утрымлівае заклікі да незаконнай забастоўцы, несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, гвалтоўным дзеянням у адносінах да супрацоўнікаў сілавых структур, масавым беспарадкам, хуліганскім дзеянням, супраціўленню супрацоўнікам сілавых структур, а таксама ўтрымлівае абразы, пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікам сілавых структур.