На месцы аварыі. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

ДАІ Маладзечна шукае відавочцаў аварыі, якая здарылася 14 красавіка каля 11.46 на вуліцы Касманаўтаў.

Кіроўца на «Сітраэн Ксара» навехаў на васьмігадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку справа налева па ходзе руху аўтамабіля па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Больш падрабязна пра аварыю тут. 

Просьба сведак і відавочцаў  здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 або па тэлефонах: 8 (0176) 74-01-40, 74-01-43 альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский