Фота news.vitebsk.cc.

8 мая каля 9.00 група Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету абследавала паляўнічыя угоддзі на Вілейшчыне. Каля вёскі Рабунь, у лесе, знайшлі свежую тушу самца казулі еўрапейскай з агнястрэльным раненнем, расказаў старшы дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага асяроддзя Сяргей Радзюль.

Прыкладна за 40 метраў ад месца здарэння затрымалі грамадзяніна Н., жыхара Мінска, які паляваў на вадаплаўную дзічыну. На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу Вілейскага РАУС і РАСК.

Падчас следства ў мужчыны канфіскавалі ружжо МЦ-21/12, сто паляўнічых патронаў са шротам, мабільны тэлефон «IPhone 6». На аўтамабіль «Таёта» наклалі арышт.

Тушу казулі перададалі спецыялістам. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю склала 120 базавых велічынь – 3480 рублёў. Вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу. Вядзецца следства.

 

• Текст доступен на языке: Русский