Фота finstat.info.

Пракуратура Мядзельскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 51-гадовай мясцовай жыхаркі М., якой інкрымінавалі махлярства ў буйным і асабліва буйным памерах, паведамляе Генеральная пракуратура.

Як устанавілі падчас судовага разбору, абвінавачаная, раней судзімая, у тым ліку за махлярства ад 2013 па 2019 гады ў Мядзельскім раёне атрымала ад знаёмых у доўг значныя сумы грошай і ювелірныя вырабы.

Для гэтага М. выкарыстала даверлівя адносіны, якія склаліся паміж ёй і знаёмымі. Грошы пазычыла на набыццё нерухомасці з мэтай яе наступнага продажу, атрыманне сродкаў у ламбардзе.

Абвінавачаная, не маючы намеру першапачаткова выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, хавала сваё кепскае фінансавае становішча. Пры гэтым абяцала своечасова вярнуць даўгі пасля продажу жылых памяшканняў. Пасля М. распараджалася чужымі сродкамі і маёмасцю па сваім меркаванні.

Ад яе супрацьпраўных дзеянняў пацярпела сем пажылых грамадзян і адна юрыдычная асоба.

Агульная сума шкоды перавысіла 40 тысяч долараў і 4,5 тысячы рублёў.

З улікам прапановы і прадстаўленых дзяржабвінаваўцам доказаў суд Мядзельскага раёна прызнаў М. вінаватай у махлярстве. Па частках 2, 3 і 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў ёй пазбаўленне волі на восем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд уступіў у законную сілу.

• Текст доступен на языке: Русский