Незаконны ўлоў. Фота забяспечанае Мядзельскай МРІ.

3 мая, каля 14.30 гадзін, група Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на беразе возера Белае, што на Мядзельшчыне, затрымала незаконнага рыбака – ураджэнца вёскі Гатавічы, паведамляюць у Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Мужчына лавіў рыбу з дапамогай нерата. Ён злавіў 176 плотак і двух акунёў. Агульная вага ўлова – дзесяць з паловай кілаграмаў.

Незаконная прылада лову. Фота забяспечанае МРІ.

За незаконна здабытую рыбу фігуранту давядзецца пакрыць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, – больш за 15 тысяч рублёў.

Акрамя таго, у дзеяннях грамадзяніна спецыялісты ўбачылі прыкметы крымінальнай справы. Адказнасць за яе прадугледжана часткай 4 артыкула 281 КК – незаконная здабыча рыбы, якая пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Па гэтай справе вядзецца следства.

Нагадаем, што ў Беларусі працягваецца забарона на лоўлю рыбы.

• Текст доступен на языке: Русский