На месцы здарэння.

Днямі работнікі ДАІ спынілі на вуліцы Лясной у Маладзечне спынілі аўтамабіль  «Фольксваген Транспарцёр»  пад кіраваннем 29-гадовага мясцовага жыхара.  Мікрааўтобус прыцягнуў увагу дарожнай міліцыі, бо ў машыне не зачынялася дзверы багажнага аддзялення. Засумняваліся ў наяўнасці тэхагляду.

Пры даглядзе ў грузавым адсеку мікрааўтобуса міліцыянеры знайшлі пяць ёмістасцяў аб’ёмам 20 літраў кожная і дзве каністры аб’ёмам па 25 літраў з празрыстай вадкасцю з характэрным пахам самагону. Суправаджальных дакументаў на груз у мужчыны не аказалася. Па словах кіроўцы, ён ехаў з вёскі Забалацце ў горад.

150 літраў вадкасці з утрыманнем спірту канфіскавалі, ўзоры перададі для правядзення хімічнай экспертызы. Па гэтым факце праводзіцца праверка. У дачыненні да маладзечанца пачалі адміністрацыйны працэс. За адсутнасць дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху кіроўцу вынеслі папярэджанне.

• Текст доступен на языке: Русский