Ягор Канецкі. Фота з суполкі "Это Вилейка, детка".

Гэта Ягор Канецкі – студэнт біяфака БДУ. Інфармацыю пацвердзілі знаёмыя Ягора з Вілейкі.

Як паведамляе Радыё Свабода, Ягор Канецкі – студэнт біялягічнага факультэта БДУ, сябра «Задзіночання беларускіх студэнтаў», актывіст «Вольнага прафсаюзу». Хлопец – выпускнік хіміка-біялягічнага профілю Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, актывіст Вольнага прафсаюзу БДУ. Быў затрыманы летась 12 лістапада, з таго часу ўтрымліваецца пад вартай. Яму 21 год.

Ягора разам з іншымі падсуднымі вінавацяць у змове, зьдзяйсьненні злачынства групай асоб і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 2 артыкул 17 і частка 1 артыкул 342 КК, максімальнае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі).

Журналістаў на працэс не пусцілі.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский