Фота mlyn.by.

Мужчынская зборная па скачках на батуце выйграла залатыя медалі ў камандным заліку на чэмпіянаце Еўропы, што прайшоў напрыканцы красавіка ў Сочы. Вілейчук Іван Літвіновіч таксама ўзяў залаты медаль.

У складзе мужчынскай зборнай у турніры былі Іван Літвіновіч, Алег Рабцаў, Уладзіслаў Ганчароў, Аляксей Дудараў.

Яны зарабілі цалкам 183,805 балаў. Іван Літвіновіч выканаў праграму на 62,885 балаў.

Нагадаем, Іван Літвіновіч быў адным з падпісантаў праўладнага ліста спартсменаў.