Фота The New York Times.

Пра стан падлетка, які ўратаваў малодшага брата з пажару, а сам паяцярпеў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У чацвер, 13 мая, 12-гадоваму хлопчыку зрабілі чарговую аперацыю. Ён па-ранейшаму – у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры на базе БСМП у рэанімацыі ў цяжкім стане.

Падчас аперацыі яму праводзілася мясцовае лячэнне апёкавых ран, дактары выдалялі пацярпелыя  тканінкт з ужываннем сучасных тэхналогій. Зараз праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па стабілізацыі яго стану пасля аперацыі.

• Текст доступен на языке: Русский