«Маладзечна» перад першым кубкавым матчам супраць чэрвеньскага «Коласа».

Сёння, 16 мая, маладзечанскія футбалісты адкроюць сезон у чэмпіянаце другой лігі.

ФК «Маладзечна» сустракаецца з дзяржынскім «Адзінствам» на полі саперніка.

Матч пачнецца ў 15:00. Жывая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным Youtube-канале маладзечанскай каманды.

Чытайце яшчэ: Стаў вядомы склад ФК «Маладзечна» на сезон у другой лізе

Прэс-служба клуба падлічыла, колькі раз сустракаліся каманды Маладзечна і Дзяржынска.

Нагадаем, першы матч сезона паміж ФК «Маладзечна» і «Беразіно» адмянілі, маладзечанцам спачатку залічылі тэхнічную перамогу. Аднак пасля стала вядома, што сустрэчу перанясуць на іншую дату.

Маладзечанцы ўжо стартавалі ў Кубку Беларусі, у якім перамаглі «Колас» з лікам 5:0.

Чытайце яшчэ: У «Маладзечна» першая перамога ў футбольным сезоне (Відэа)

Першы дамашні матч чэмпіяната (не Кубка) «Маладзечна» правядзе 5 чэрвеня.