Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Футбалісты «Маладзечна» перамаглі ў першай сустрэчы ў чэмпіянаце другой лігі. Сапернікам маладзечанцаў сталі гульцы дзяржынскага «Адзінства».

Першы ўдар у створ варот нанеслі сапернікі маладзечанцаў на першых хвілінах. Аднак гэта быў адзін з няшматлікіх выхадаў футбалістаў «Адзінства» да варотаў ФК «Маладзечна». Гульцы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Дараховіча актыўна прэсінгавалі ўвесь час у першай палове гульні.

У першым тайме маладзечанскія футбалісты праводзілі амаль увесь час на палове поля саперніка, спрабуючы зрабіць перевагу ў сустрэчы яшчэ больш.

На 9-й хвіліне Раман Вінцукоўскі пазмагаўся ў варатарскай зоне і забіў гол.

На 20-й хвіліне Сяргей Кошаль забіў галавой, тым самым павялічыў разрыў у ліку — 2:0. Праз некалькі хвілін Кошаль страціў магчымасць дадаць у скарбонку дубль: у яго літаральна выбілі мяч з-пад ног. Вышэй варот з добрай пазіцыі прабіў Сяргей Булынёнак.

На 40-й хвіліне Сяргей Кошаль забіў другі мяч з навеса Булыненка.

Каманды завяршылі першы тайм з лікам 3:0 на карысць «Маладзечна».

Пасля перапынку тэмп гульні змяніўся, маладзечанцы працягнулі прэсінгаваць, але на контратацы дзяржынскія футбалісты змаглі адзначыцца. Іраклі Маградзэ забіў галавой у штрафной зоне маладзечанцаў — 3:1. Пасля ў «Адзінства» былі яшчэ два моманты, але футбалісты білі міма.

Выбух у маладзечанскіх футбалістыў адбыўся пасля 20 хвілін пачатку другога тайма. На 66-й хвіліне мяч у вароты Дзяржынска забіў Дзмітры Сярогін4:1. А на 67-й лік у гульне да 5:1 павялічыў Аляксей Лотыш. Шосты гол забіў Мікіта Сыракваш, які выйшаў на замену.

Напрыканцы матча, на 89-й хвіліне, яшчэ адным голам адзначыўся Дзмітры Сярогін — 7:1. Гэты лік на табло стаў фінальным у сустрэчы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)