Андрэй Кудзік.

Вілейскі актывіст Андрэй Кудзік затрыманы.

Блізкім Кудзіка паведамілі, што мужчыну затрымалі ў Мінску 9 мая. Па паведамленням, яму прысудзілі 15 сутак, аднак дагэтуль блізкім невядома, у чым абвінавачвалі вілейчука.

Нагадаем, што раней Кудзіка затрымалі за пікетаванне ў Вілейцы 25 сакавіка. Ён адсядзеў, адбываючы адміністрацыйны арышт у вілейскім ІЧУ, амаль месяц.