У смаргонскай паліклініцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Раённыя бальніцы Маладзечна, Вілейкі, Астраўца, Смаргоні, Ашмянаў, Мядзела, Валожына будуць праходзіць медыцынскую акрэдытацыю, паведамляе minzdrav.gov.by.

Усяго ў Беларусі медыцынскую акрэдытацыю пройдуць 129 дзяржаўных арганізацый аховы здароўя. Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 13 мая 2021 года №269 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Медыцынскай акрэдытацыі падлягаюць толькі дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя.

Для кожнай прапісаны профіль медыцынскай дапамогі, якую тут аказваюць. На першым этапе акрэдытуюць дзяржарганізацыі аховы здароўя раённага ўзроўню, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым органам, якія аказваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах па профілях – хірургія, анестэзіялогіі і рэанімацыі, акушэрства і гінекалогія, родадапамогу.

Навошта? У Міністэрстве паведамляюць, што гэта дазволіць сфармаваць адзіныя патрабаванні, якім павінны адпавядаць гэтыя арганізацыі для забеспячэння базавых патрабаванняў да бяспекі пацыента пры жыццёва важных медыцынскіх умяшаннях у галіне хірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі, акушэрства і гінекалогіі, родадапамогі.

Кожны крытэрый медакрэдытацыі адпавядае 1-му, 2-му ці 3-га класу, апошні з’яўляецца нiжэйшым. Устаноўлены парогавыя значэнні адпаведнасці крытэрыям для кожнага з класаў.

• Текст доступен на языке: Русский