Ілюстрацыйнае фота USA TODAY.

Пра гэта расказвае ў інтэрв’ю sb.by загадчык лабараторыяй біябяспекі патагенных мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Анатоль Красько.

— Ёсць крыху відазменены варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, — расказаў ён. — Ён менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім. Пакуль мы яшчэ на папярэдняй стадыі распаўсюджвання віруса. Не выключана, што ў нашай папуляцыі таксама можа паўстаць вельмі эфектыўны вірус, які будзе ўхіляцца ад імуннага адказу. Вядома, у краінах, дзе шчыльнасць насельніцтва вышэй, верагоднасць такой сітуацыі больш. Таму значная частка эфектыўна распаўсюджваемых рэспіраторных інфекцый прыходзіць адтуль, дзе вялiкая колькасць насельніцтва, жывёл, птушак, якія могуць паміж сабой абменьвацца варыянтамі.

Беларускі варыянт менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім, аднак вучоныя не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа ўзнікнуць эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.

Індыйскі штам у Беларусі пакуль не знайшлі. Але ёсць брытанскі.