Фота uz.utro.news.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 21 мая па тэлефоне (8 017) 374-16-88 правядзе «гарачую лінію» па пытанні даступнасці рынкаў для вытворцаў сельгаспрадукцыі. 

У гэты дзень ад 10.00 да 13.00 грамадзяне могуць паведаміць наяўную інфармацыю пра факты адмовы альбо немагчымасці рэалізаваць ўласную прадукцыю на рынках Мінскай вобласці.

Акрамя таго, грамадзяне могуць адправіць паведамленне па гэтай тэматыцы па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці – kgkminobl@mail.belpak.by.