Ілюстрацыя sbras.info.

Міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне-2021» афіцыйна стартаваў 16 мая ў Ратэрдаме. Аднак узяць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ў Нідэрландах з-за каранавіруса змаглі 34 краіны з 39, піша Наша Ніва.

Удзельніца з Аўстраліі, спявачка Мантэнь не змагла прыбыць на «Еўрабачанне» з-за каранавіруса, яна запісала відэазварот.

Акрамя таго, цырымонія адкрыцця прайшла без дэлегатаў з Ісландыі і Польшчы, ва ўдзельнікаў тэсты паказалі станоўчы вынік. Таксама на самаізаляцыю сышлі выканаўцы з Румыніі і Мальты, якія пражывалі з імі ў адным гатэлі.

Паўфіналы пройдуць 18 і 20 мая, фінал — 22 мая.

Беларусь выключылі са складу ўдзельнікаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский