Фота Настассі УТКІНАЙ.

БелТА паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Дакумент уносіць змены ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў і шэрагу іншых праваахоўных органаў і ваенізаваных арганізацый. У іх вызначаецца, што дзейнасць органаў унутраных спраў з’яўляецца галоснай у той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства, які вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Таксама канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага дагляду грамадзян, дагляду iх рэчаў, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога дагляду пры затрыманні.

Новым законам ўдакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Прадугледжваецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненнi масавых беспарадкаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісы, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука-і відэазапіс навакольнага становішча, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.