Ля будынка суда ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Намеснік старшыні суда Маладзечанскага раёна правядзе прыём у Радашкавічах, перадае прэс-служба Мінскага абласнога суда.

20 мая ад 10 да 13 гадзін у Радашкавіцкам сельвыканкаме намеснік старшыні маладзечанскага суда Наталля Герман правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Сустрэча пройдзе па адрасе вул. Гастэла, 20 у Радашкавічах. Папярэдне запісацца можна па тэлефоне 8(0176) 72-38-27.