Нарач. Фота TUT.BY.

Ужо вядома, на якіх пляжах Мядзельшчыны можна купацца і адпачываць сёлета. Пра гэта нам расказалі ў Мядзельскай выратавальнай станцыі.

Леташні спіс застаўся амаль без зменаў.

Пляжы санаторыяў:

  • «Нарачанскі бераг»
  • «Нарач»
  • «Нарачанка» (два пляжы)
  • «Спадарожнік»
  • «Сосны»
  • «Журавачка»

Таксама пляжы

  • дзіцячага цэнтра «Зубраня»
  • гарадскі пляж у Мядзеле.

Сёлета ў спіс дадалася адно новае месца адпачынку – гэта пляж аграсядзібы «Наносы».

Ва ўсіх пералічаных месцах выратавальнікі добраўпарадкавалі берагі і абследавалі дно. Пляжы да сезону гатовыя.

• Текст доступен на языке: Русский