Падчас выбараў у СШ №5. Фота Настассі Уткінай.

Капуцкі Васіль Мікалаевіч прыняты на пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце маладзечанскай СШ №5.

Васіль Мікалаевіч скончыў БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя», кар’еру звязваў не з педагагічнай дзейнасцю. Раней працаваў намеснікам дырэктара па ідэалогіі на заводе парашковай металургіі, які судзіўся з «Рэгіянальнай газетай» з-за фота мыла на вяроўцы. Той суд зімой 2020 года завяршыўся прымірэннем бакоў.

Пасада намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ў школе была вакантнай ад пачатку навучальнага года.

Нагадаем, дырэктарам СШ №5 у мінулым месяцы прызначылі Таццяну Курыловіч, якая да гэтага была намеснікам дырэктара ў СШ №14. Курыловіч прызначылі на пасаду пасля звальнення Яўгена Макарэвіча, які быў старшынёй выбарчага ўчастка, дзе афіцыйна перамагла Святлана Ціханоўская.