Знойдзены снарад. Фота забяспечанае Мікалаем Мягковым.

Падрабязнасці расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў. 

16 мая каля 17.30 ў Вілейскі РАУС патэлефанаваў мужчына. Ён паведаміў, што ў лесе ля вёскі Слабада знайшоў снарад. Мужчына – жыхар Пухавіцкага раёна. На Вілейшчыну ён прыехаў на лецішча.

На месца прыбылі работнікі сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часткі 3310. Яны ўстанавілі, што знойдзеная прылада – 76-міліметровы артылерыйскі снарад Першай сусветнай.

У той жа дзень спецыялісты знішчылі снарад у бяспечным месцы, у полі ля вёскі Арпа.

• Текст доступен на языке: Русский