Прэм’ера адбудзецца ў чацвер, 20 мая, у Мінскім абласным тэатры лялек «Батлейка».

Пачатак спектакля а 19 гадзіне. Ён прадугледжаны для гледачоў ад 12 год.

Рэжысёрам спетакля «Шлях да Бэтлеему» стала Святлана Бень. Вось што яна піша пра падзею:

«Спектакль вельмі сардэчны і цёплы, як раз для цяперашніх часоў. Для ўсіх узростаў. Ён пра осліка, які ішоў у Віфлеем на дапамогу маленькаму Хрысту. Калядны. Але пра любую пару года, калі трэба рабіць няпросты выбар. Ён на беларускай мове.

Прэм’ера – наогул часцей за ўсё адзіная магчымасць падтрымаць акцёраў, паказаць ім, што іх праца патрэбная! Таму ўсіх настойліва заву і нават прашу прыехаць. Клічце з сабой усіх, каго палічыце патрэбным і хто толькі можа захацець! Чым больш людзей прыедзе, тым больш будуць рады акцёры! І ўвесь тэатр! І я!».