На месцы здарэння.

Сёння, 18 мая, у 14.10 здарылася аварыя на вуліцы Чапаева ў Вілейцы. Сутыкнуліся аўтобус «МАЗ» і «Форд Транзіт», расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Вілейскай ДАІ Генадзь Сяськоў.

Кіроўца, 69-гадовы жыхар Вілейшчыны, ехаў на аўтамабілі «Форд Транзіт» па другаснай дарозе па вуліцы Чапаева. На скрыжаванні нераўназначных дарог ён не сасутпіў дарогу аўтобусу «МАЗ», які ехаў па вуліцы 1 Мая.

Абодва кіроўцы былі цвярозыя. Яны не пацярпелі. Кіроўцу аўтамабіля «Форд Транзіт» прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Генадзем Сяськовым.

 

• Текст доступен на языке: Русский