Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што ў адносінах да службовых асобаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» узбуджаная крымінальная справа.

Паведамленне Камітэта дзяржкантроля:

«ТУТ БАЙ МЕДЫА» у 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Па дадзеных Дэпартамента фінансавых расследаванняў таварыства атрымана выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай рэзідэнтам ПВТ. Пра гэта была праінфармаваная дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».

На падставе прадстаўленых Дэпартаментам фінансавых расследаванняў звестак аб дапушчаных таварыствам парушэннях Наглядальны савет ПВТ 18 мая 2021 года  прыняў рашэнне аб страце «ТУТ БАЙ МЕДЫА» права на падатковыя льготы, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2005 г. № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій».

У выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій дзяржаве была нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры.»

Сілавікі прыйшлі да некалькіх работнікаў партала, у тым ліку да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, у іх кватэрах ператрусы. Дзверы на паверсе Золатавай выламалі.

Міністэрства інфармацыі заблакавала Тут.бай за «шматлікія факты парушэння заканадаўства»:

«У дадзеных матэрыялах утрымліваецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL. У адпаведнасці з артыкулам 38 Закона аб СМІ ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюд інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю.»