Злева — Мікалай Уласевіч, справа — бел-чырвона-белы сцяг у альтанцы, за які асудзілі мужчыну.

Астравецкага актывіста Мікалая Уласевіча аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, перадае гродзенскае аддзяленне незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна».

17 мая ў судзе Астравецкага раёна прайшло пасяджэнне па справе Мікалая Уласевіча. Яго абвінавачвалі ў правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. У мястэчку Варняны, дзе жыве Уласевіч, ён вывесіў у альтанцы на ўласным падворку бел-чырвона-белы сцяг.

Суддзя Святлана Лабор пастанавіла аштрафаваць Уласевіча на 40 базавых велічынь і знішчыць бел-чырвона-белы сцяг.

Мужчына не згодны з пастановай, лічыць дзеянні міліцыянераў і суддзі незаконнымі і збіраецца абскарджваць саму пастанову.