Фота pinterest.com.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 20 маяя з-за моцных дажджоў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, месцамі – да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, днём – ад плюс 9 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

• Текст доступен на языке: Русский