Фестываль не праводзілі летась з-за пандэміі.

Сёлета было абвешчана запрашэнне на фестываль. Ён меўся адбыцца 22 мая. У праграме запланавалі тэатралізаванае шэсце, парк сярэднявечных забаў, турніры лучнікаў і рыцараў, вогненнае прадстаўленне . Абяцалася, што любы ахвотны зможа наведаць адноўленную Паўночную вежу, на трох паверхах якой размясціліся музейныя экспазіцыі.

Аднак арганізатары паведамілі, што правядзенне фестываля адмяняецца.