Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння ў 3.22 вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Рускае Сяло Нароцкага сельсавета, што на Вілейшчыне. Гарэў жылы дом. 

Гаспадар спрабаваў тушыць пажар самастойна да прыбыцця выратавальнікаў. У выніку 48-гадовы мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені. Яго забралі ў бальніцу, паведамілі ва Упраўленні МНС па Мінскай вобласці.

Дакладную прычыну пажару высвятляюць.

 

• Текст доступен на языке: Русский