Самалёт, на якім даставілі вакцыну. Фота Мінабароны.

18 мая на аэрадроме Мачулішчы прызямліўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай ад КНР. На борце — кітайская вакцына ад каранавіруса, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Вакцыну распрацавала кампанія China National Biotec Group — падраздзяленне найбуйнейшай кітайскай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым КНР перадала нашай краіне 100 тысяч доз гэтай вакцыны. А сёння ў Беларусь прыбыло яшчэ 300 тысяч доз — на 150 тысяч чалавек.

У Кітаі такой вакцынай прышчапілі ўжо каля 400 мільёнаў чалавек. 

Ускладненні – гэта самае страшнае пры каронавірусе. Айцішнік расказаў, чаму прышчапіўся ад кавіду-19

• Текст доступен на языке: Русский