Трагедыя здарылася ў бальніцы ноччу з 18 на 19 мая. Пацыент, які праходзіў тут курс лячэння, загінуў ад нажавога ранення.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Алены Крупенінай, сёння раніцай на месца здарэння выбывала следча-аператыўная група.

– Усе абставіны высвятляюцца. Валожынскі РАСК праводзіць праверку, прызначаныя экспертызы, – адзначыла Алена Крупеніна.