Лізавета Матарас з трэнерам.

Ад 18 да 22 мая ў Гродне праходзіць чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод дарослых. У спаборніцтвах удзельнічае 15-гадовая ашмянка Лізавета Матарас, расказаў «Рэгіянальнай газеце» трэнер Міхаіл Станкевіч.

Для дзяўчыны гэта першы турнір у дарослым дывізіёне і першы выхад на памост з майстрамі спорту.

Матарас заняла пятае месца чэмпіянаце па цяжкай атлетыцы.

Чытайце яшчэ: 15-гадовая атлетка з Ашмянаў пабіла два сусветныя рэкорды